Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь просіць у “Газпрома” адтэрміноўкі з аплатай газу 14:04, 20/07/2007
Менавіта гэтую мэту ставіць перад сабою дэлегацыя “Белтрансгазу”, якая вядзе перамовы ў Маскве. Абодва бакі пацьвярджаюць сам факт перамоваў, але не гавораць пра іх падрабязнасьці.
Аднак са словаў першага віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Ўладзімера Сямашкі вядома, што Беларусь вымушана разьлічыцца за даўгі да 23 ліпеня, паведамляе “Радыё Свабода”.
Запазычанасьць узьнікла таму, што ад пачатку году Беларусь па дамоўленасьці з “Газпромам” плаціла за кожную тысячу кубоў газу ня 100 даляраў, а толькі 55. Адсюль і зьяўленьне доўгу, які набліжаецца да 500 мільёнаў даляраў.
Беларускія прадпрыемствы і ў першай палове 2007 году плацілі беларускай дзяржаве поўныя кошты газу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, грошы, якія сабраліся за кошт розьніцы ў цэнах, а таксама тыя 625 мільёнаў даляраў, што “Газпром” сёлета пералічыў за акцыі “Белтрансгазу”, знаходзяцца быццам бы на спэцыяльным рахунку Нацыянальнага банку Беларусі.