Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Масква пачынае з Лонданам «халодную вайну» 09:27, 20/07/2007
Масква спыняе супрацоўніцтва з Лонданам у барацьбе з тэрарызмам у адказ на ўведзеныя супраць Расеі санкцыі за адмову экстрадаваць экс-афіцэра ФСА Андрэя Лугавога, галоўнага падазраванага каралеўскай пракуратурай у забойстве былога падпалкоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.
Масква аб`яўляе чатырох брытанскіх дыпламатаў персонамі нон-грата – яны павінны пакінуць краіну цягам 10 дзён, а галоўнае – спыняе супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Акрамя таго, уводзіцца візавы мараторый на ўзроўні афіцыйных асоб: Масква не будзе разглядаць звароты афіцыйных брытанскіх асоб за расейскімі візамі, а расейскім службоўцам з гэтага часу забараняецца наведваць Лондан з афіцыйнымі візітамі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Адказныя крокі Масквы не сталі неспадзеўкай і былі чаканыя. Тым не менш брытанскі МЗС заявіў, што лічыць неапраўданымі ўсялякія магчымыя адказныя меры Расеі. Напярэдадні ў "справе Лугавога" Брытанію афіцыйна падтрымаў Еўразвяз. А сёння за Лондан уступілася дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс: на яе думку, Расеі варта было б паважаць імкненне Лондана асудзіць магчымага забойцу грамадзяніна Брытаніі ў сябе ў краіне.