Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінюст Беларусі праверыць прафсаюз кэгэбістаў 15:23, 20/07/2007
Мінюст Беларусі мае намер праверыць дзейнасць прафсаюза працаўнікоў органаў дзяржаўнай бяспекі рэспублікі. Таксама будзе вывучана дзейнасць Беларускага прафесійнага саюзу супрацоўнікаў Акадэміі навук, Свабоднага прафсаюзу металістаў і Прафесійнага саюзу работнікаў прадпрыемства “Захад-Транснафтапрадукт”.
У прэс-службе Міністэрства юстыцыі кажуць, што ўвага будзе звернута на адпаведнасць дзейнасці гэтых прафсаюзаў заканадаўству і іхнім статутам, паведамляе “Радыё Рацыя”.