Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд Салжаніцына дапаможа ахвярам сталінскіх рэпрэсій з Беларусі 13:25, 20/07/2007
Расейскі грамадскі фонд Аляксандра Салжаніцына прапаноўвае матэрыяльную дапамогу ахвярам сталінскіх рэпрэсій, якія пражываюць у Беларусі. Пра гэта паведаміла старшыня грамадскага аб`яднання "Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій" Зінаіда Тарасевіч.
Паводле яе слоў, у Беларусі каля 90 чалавек атрымоўваюць пастаянныя выплаты з фонду Салжаніцына. "Яго ўпраўленне прапаноўвае тым былым палітвязням, хто не ведае пра існаванне фонду, звярнуцца ў яго маскоўскае прадстаўніцтва па адрасе: 103009, Расея, Масква, вуліца Твярская, дом 12, будынак 8, кватэра 169; тэлефон 8-107-495-629-86-39", – сказала З.Тарасевіч. Па яе словах, ва ўпраўленне фонду могуць звяртацца як рэабілітаваныя, так і нерэабілітаваныя ахвяры сталінізму, паведамляе БелаПАН.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры А.Салжаніцын заснаваў фонд у 1974 годзе адразу пасля выгнання з СССР. Фонд сістэматычна дапамагае ахвярам палітычных рэпрэсій, а таксама фінансуе праекты, звязаныя з захаваннем расейскай культуры. Улады Масквы перадалі фонду ў бязвыплатнае карыстанне памяшканне плошчай 107,3 кв. м па вуліцы Твярской, дзе размясцілася прадстаўніцтва дабрачыннай арганізацыі.