Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Брытанскі ўрад лічыць забойства Літвіненкі актам дзяржтэрарызму 16:41, 23/07/2007
Лондан разглядае забойства экс-афіцэра ФСБ Расеі Аляксандра Літвіненкі як "акт дзяржаўнага тэрарызму з боку Масквы". Пра гэта на ўмовах ананімнасці заявіў у інтэрв`ю The Sunday Times вышэйшы службоўца брытанскага ўрада. Па яго словах, яд, якім быў атручаны Літвіненка, быў выраблены ў Расеі.
Крыніца паведаміла, што брытанскім следчым атрымалася высветліць, што палоній-210, які выкарыстоўваўся для атручвання Літвіненкі, мае расейскае паходжанне. Па словах брытанскага службоўцы, найбольш верагодна, што яд быў выдзелены ў расейскім ядзерным цэнтры ў Сарове, піша АФН.
Як падкрэсліла крыніца, яе словы пра тое, што забойства Літвіненкі– акт дзяржаўнага тэрарызму, раздзяляюць "у брытанскім урадзе да самога высокага ўзроўню".
Больш за тое, прадстаўнікі МУС, Скотленд-Ярду ўпэўненыя, што за забойствам Аляксандра Літвіненкі стаяць спецслужбы Расеі, падкрэсліла крыніца ў брытанскім урадзе. "Дарогі вядуць у Федэральную службу бяспекі, але куды дарога паварочвае ўнутры ФСБ, паліцыі невядома", - сказала крыніца.
Раней у брытанскай прэсе было апублікаванае прызнанне афіцыянта гатэля Millennium Норберта Андрэйда, які абслугоўваў столік Аляксандра Літвіненкі і бачыў гарбату, якім атруцілі экс-афіцэра ФСБ Расеі. На думку афіцыянта, палоній распылілі у імбрычак для заваркі, з якога сабе ў кубак наліваў гарбату Аляксандр Літвіненка.
Па словах афіцыянта, калі ён прыбіраў са стала, ён звярнуў увагу на тое, што зялёная гарбата ў імбрычку стаў "дзіўнага колеру". "Калі я выліваў астаткі ў ракавіну, гарбата выглядала жаўцей звычайнага і - ён падаваўся глейкім", – распавёў Норберт Андрэйд.
Экс-афіцэр ФСБ Аляксандр Літвіненка памёр 23 лістапада 2006 года. Ускрыццё паказала, што смерць наступіла праз атручванне палоніем.