|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Цэны растуць 09:56, 23/07/2007 Сярэдняя цана па краіне на ялавічыну першай катэгорыі на канец чэрвеня складала 7.660 рублёў і вагалася ад 5.940-7.100 рублёў у Пінску, Баранавічах, Оршы, Лідзе да 7.940–9.000 рублёў у Віцебску, Гародні, Магілёве, Бабруйску. Сярэдняя цана на свініну складала 7.726 рублёў. Самыя нізкія цэны былі ў Верхнядзвінску, Ваўкавыску, Шчучыне, Клімавічах, Чавусах (6.700–7.010 рублёў), найбольш высокія – у Берасці, Наваполацку, Жыткавічах, Бабруйску, Горках (8.060–9.500 рублёў). Сярэдняя цана на капусту свежую складала 2.109 рублёў, на рэпчаты лук – 2.372 рубля, на бурак – 1.192 рубля, на бульбу – 770 рублёў. Індэкс цэн на прадпрыемствах грамадскага харчавання ў чэрвені 2007 года ў параўнанні з траўнем 2007 года вырас на 2,6%, у параўнанні з снежнем 2006 года – на 8,9% Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў чэрвені 2007 года ў параўнанні з траўнем таксама вырас. Паводле афіцыйных дадзеных, рост складае 0,4 адсоткі. Так у чорнай металургіі выраслі цэны ў вытворчасці чорных металаў, метызаў вытворчага прызначэння на 0,7%. Выраслі цэны ў вытворчасці тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання на 6,3%, абсталявання для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – на 5%, кранаў (без будаўнічых) – на 4,2%, будаўнічых металічных вырабаў — на 2,3%, у чыгуначным машынабудаванні, вытворчасці нарыхтовак — на 1,6%, вытворчасці абсталявання для меліярацыйных прац, лесанарыхтоўчай і тарфяной прамысловасці — на 1,4%. У прамысловасці будаўнічых матэрыялаў цэны выраслі ў цэментавай прамысловасці на 5,2%, вытворчасці мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў — на 4,4%, таварнага бетону і будаўнічага раствору — на 2,2%, будаўнічых матэрыялаў і вырабаў з палімернай сыравіны – на 1,3%, асбестацэментавых вырабаў — на 1,1%. У галінах, якія вырабляюць прадукты харчавання і спажывецкія тавары, у чэрвені 2007 года ў параўнанні з траўнем цаны павялічыліся на 0,6%. У лёгкай прамысловасці павялічыліся цэны ў дубільна-экстрактавай прамысловасці на 8,3%, абутковы (акрамя вытворчасці гумовага абутку) – на 4%, ваўняны – на 1,5%, вытворчасці швейных вырабаў – на 1,4%, футравай прамысловасці – на 1,3%, першаснай апрацоўцы льну – на 1%. У харчовай прамысловасці ў чэрвені 2007 года павялічыліся цэны ў крахмала-паточнай прамысловасці на 5,9%, спіртавой – на 3,8%, саляной – на 2,8%, садавінагародніны (без вытворчасці садавінагародніных кансерваў) — на 2,7%, лікёра-гарэлкавай прамысловасці – на 2%, у вытворчасці безалкагольных напояў – на 1,4%.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|