Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы просяць адтэрміноўку па газавых даўгах
14:42, 23/07/2007

Сегодня, 23 июля, согласно подписанному в Сёння, 23 ліпеня, паводле падпісанага ў самым канцы снежня мінулага года пагаднення паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» мінае апошні тэрмін пагашэння беларускім бокам запазычанасці, якая ўтварылася з пачатку 2007 года, за расейскі прыродны газ. Агульная сума доўгу складае звыш як паўмільярды даляраў. Але беларусы не хочуць аднамаментна расставацца з гэтымі грашыма, а спрабуюць расцягнуць пагашэнне запазычанасці па меншай меры да канца гэтага года, піша . «Ежедневник».

З мэтай абмеркавання варыянтаў па рэструктурызацыі запазычанасці за газ учора ўвечары ў Маскву ў тэрміновым парадку быў адкамандзіраваны міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц. Перамовы Азярцы з кіраўніцтвам «Газпрома» працягнуцца да заўтрашняга дня. Ва ўсякім разе, менавіта да гэтай даты дзейнічае выпісаная яму прэм`ер-міністрам С.Сідорскім камандзіроўка. Да Азярца некалькі дзён на мінулым тыдні ў Маскве «з мэтай абмеркавання з кіраўніцтвам ААТ «Газпром» пытанняў рэструктурызацыі запазычанасці за пастаўлены ў Рэспубліку Беларусь прыродны газ» правёў яго першы намеснік Эдуард Таўпенец. Судзячы па ўсім, Таўпенец падрыхтоўваў глебу для візіту свайго начальніка.

Але, на думку нашых экспертаў, нават з`яўлення ў офісе «Газпрома» А.Азярца ў дадзенай сітуацыі недастаткова: сума запазычанасці, якая ўжо практычна наблізілася да рэкорднага для Беларусі ўзроўню 1995-1996 гадоў, патрабуе ўмяшання ў перамоўны працэс або самога прэм`ер-міністра, або яго намеснікаў. Таму, мяркуюць нашы эксперты, візіт беларускага міністра энергетыкі ў Маскву з прапановамі па рэструктурызацыі, хутчэй за ўсё, скончыцца нічым.

Нагадаем, што цяперашняя запазычанасць утварылася прычыны таго, што паводле пагаднення паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам», якое згадвалася вышэй, беларускі бок меў магчымасць у першым паўгоддзі 2007 года аплачваць 55% кошту імпартаванага газу. З 1 ліпеня па гэтым жа дакуменце Беларусь перайшла на поўную аплату газу і пры гэтым павінна была пачаць гасіць даўгі за першае паўгоддзе.

Беларускі бок заўсёды заяўляў, што гэта яму пад сілу. Разглядаліся некалькі варыянтаў крыніц пагашэння запазычанасці. Адзін з іх гэта тыя рэсурсы, якія асядалі цягам першага паўгоддзя на рахунках беларускага Мінфіна: пры тым, што ўвесь гэты час «Белтрансгаз» аплачваў свайму расейскаму партнёру частковы кошт газу, спажыўцам унутры краіны «блакітнае» паліва з 1 студзеня 2007 года прадавалася зыходзячы з яго поўнай увазной цаны 100 даляраў за 1 тыс. куб.м.

Гэты варыянт, праўда, першапачаткова рэзерваваўся ўрадам на крайні выпадак, а стаўка была зробленая на знешнія запазычанні. Практычна адразу пасля падпісання газавага кантракту на 2007 год на адпаведным узроўні пачаліся перамовы аб суме і ўмовах прыцягнення ў Беларусь расейскага крэдыту. Называлася, у прыватнасці, сума ў 1,5 млрд. даляраў. Але з атрыманнем гэтых грошай сітуацыя не менш імглістая, чым з тым, ці дамовіцца Беларусь аб адтэрміноўцы па выплаце «газавых» даўгоў. Магчыма, менавіта незразумелая сітуацыя з гэтымі дамоўленасцямі і нарадзіла чуткі пра верагодную адстаўку прэм`ер-міністра Сяргея Сідорскага. Бо калі перамовы скончацца правалам, Лукашэнку давядзецца прымаць кардынальныя меры.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: