Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перамовы з «Газпромам» праваліліся? 17:43, 23/07/2007
Пакуль генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў праводзіць перамовы з калегамі з расейскага канцэрну “Газпром”, Аляксандар Лукашэнка вызваліў яго з працы.
Як паведаміла сёньня прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы, новым генэральным дырэктарам “Белтрансгазу” прызначылі Ўладзімера Маёрава.
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, ён прыйдзе на гэтае месца з пасады намесьніка кіраўніка Гомельскага аблвыканкаму, дзе адказваў за эканамічныя пытаньні.
Раней Уладзімер Маёраў пэўны час займаўся ў аблвыканкаме пытаньнямі эканомікі й замежнага гандлю. Пасьля кароткі час працаваў у апараце Савету міністраў у Менску, адкуль і вярнуўся ў Гомель у рангу намесьніка старшыні аблвыканкаму. У Гомелі Маёрава часта называюць “чалавекам Сідорскага”.