Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гутаркі ў міліцыі скончыліся «хуткай дапамогай» 15:11, 23/07/2007
20 жніўня ў Менску каля плошчы Якуба Коласа за нашэнне майкі «За Свабоду» быў затрыманы Максім Сяргіец. Ужыванне фізічнай сілы з боку міліцыянта справакавала ў затрыманага прыступ хваробы.
Затрыманне рабілі міліцыянты Прадзед А. П. і Князеў С. І. Актывіст быў дастаўлены ў аддзяленне Савецкага раёна. Там склалі рапарт аб затрыманні і пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі – пакет з налепкамі «Еўрапейскага маршу» быў знойдзены побач з маладым чалавекам пры затрыманні. За спробу адстойваць свае правы, маёр міліцыі Лобкіс Ю. А. нанёс моладзеваму актывісту ўдары па патыліцы. Гэта справакавала прыступ нейра-цыркулярнай дыстаніі, бо ў маладога чалавека ёсць праблемы з сардэчным клапанам. Была выкліканая хуткая дапамога. Лекары рэкамендавалі шпіталізацыю.
У дадзены момант рыхтуюцца скаргі на перавышэнне паўнамоцтваў афіцэрам міліцыі ў пракуратуру, ГУУС, і іншыя інстанцыі.