Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вынікі «Басовішча-2007»
13:07, 23/07/2007

Першы прыз “Басовішча” атрымаў наваполацкі гурт “Фляўс і Кляйнн”, другім ляўрэатам названыя экстрэмальныя менчукі “SOK”, трэцюю ўзнагароду з фэстывалю ў Менск вязе зусім новы фольк-гурт “Unia”, піша Алена Скарабагатава на сайце “Тузін Гітоў”.

Пераможца атрымаў адмысловы прыз “БелСат” – статуэтку і грашовую ўзнагароду ў 5000 польскіх злотых, прыз ад Польскага Радыё для замежжа – 1360 польскіх злотых і 20 гадзінаў запісу з гукарэжысэрам на студыі “Рэмбрант” ад Радыё “Беласток”.

Ляўрэаты другой ступені атрымалі магчымасьць 40 гадзінаў запісу без гукарэжысэра на Apollo Records, грашовую ўзнагароду ад тыднёвіку “Ніва” – 1200 польскіх злотых і 1800 ад “БАС”.

Зусім новы фолькавы гурт “Unia” вяртаецца ў Менск з падарункам у 1000 злотых ад войта Гарадоцкай гміны і адмысловым прызом беларускага Радыё “Рацыя” – 1100 польскіх злотых. Акрамя таго “Unia” атрымлівае ад “Рацыі” гарачую падтрымку і прамоцыю на сайце і гадавую ратацыю ў этэры радыё.

Усе тры пераможцы “Басовішча-2007” атрымаюць прадукцыю кліпаў ад тэлевізіі “БелСат”.

Па дарозе дамоў групу моладзі зь некалькіх дзесяткаў чалавек затрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале больш за гадзіну, а потым агледзелі рэчы і адпусьцілі. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з затрыманых Віктар Валько. Пяцём маладзёнам, сярод якіх адная дзяўчына, мытнікі зрабілі асабісты дагляд. Сярод іх былі, у прыватнасьці Франак Вячорка і студэнт-каліновец Яўген Скрабутан.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: