Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнікам НАТА «адкрылі» беларускае неба 12:20, 23/07/2007
У перыяд з 23 па 27 ліпеня згодна з палажэннямі Дамовы па адкрытым небе над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Беларусь/Расея будзе праведзены назіральны палёт місіі Нямеччыны, Грэцыі і Італіі.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, назіральны палёт праводзіцца ў мэтах ажыццяўлення кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыі бакоў, за якімі назіраюць, піша БелаПАН.
Дамова па адкрытым небе ўступіла ў сілу 1 студзеня 2002 года. Яе мэта – забяспечыць магчымасць удзельнікам здзяйсняць узаемныя аблёты тэрыторый для назірання за ваеннай дзейнасцю. Беларусь удзельнічае ў дамове сумесна з Расеяй у складзе групы дзяржаў-удзельніц. Для практычнага развязання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем палажэнняў дамовы, створаная міжурадавая беларуска-расейская камісія па адкрытым небе.