Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Gazeta Wyborcza:«Стварэньне “партыі ўлады” – праява слабасьці»
12:09, 23/07/2007

Польская Gazeta Wyborcza піша сёньня пра два грамадзкія рухі ў Беларусі – “Белая Русь” і “За свабоду”: “да аднаго зь якіх беларусаў змушаюць далучацца пад прымусам, а другі нават не рэгіструюць.”

Gazeta Wyborcza піша, што атачэньне кіраўніка Беларусі мае намер ператварыць грамадзкую арганізацыю “Белая Русь”, структуры якой часта пад прымусам ужо створаныя ва ўсіх рэгіёнах краіны, у партыю ўлады, перадае «Радыё Свабоды».

“У нашу школу прыслалі паперу, у якой была пазначаная пажаданая колькасьць настаўнікаў, якія павінны далучыцца да арганізацыі. Дырэктар сказаў, што калі я не напішу заяву аб уступленьні, дык сёньня ж магу разьвітацца з працай”, -- цытуе польскі штодзёньнік словы настаўніка адной зь вясковых школаў Гарадзенскай вобласьці.

Gazeta Wyborcza піша, што стварэньне “партыі ўлады” -- гэта праява слабасьці, бо раней Аляксандар Лукашэнка неаднаразова казаў, што “не патрабуе ніякай партыі, маючы падтрымку народу”.

Адначасна газэта распавядае пра адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць рух Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду”. Паводле штодзёньніка, Міністэрству юстыцыі не спадабаліся мэты руху, сярод якіх -- правядзеньне ў Беларусі свабодных выбараў.

“Шансаў на рэгістрацыю грамадзкай арганізацыі, якая не кантралявалася б уладамі, на дадзены момант няма... А для тых, хто мае намер дзейнічаць не зьвяртаючы ўвагі на дамову ў рэгістрацыі, прадугледжаны адмысловы артыкул у Крымінальным кодэксе – “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, паводле якога можна атрымаць да двух гадоў турмы”, -- піша Gazeta Wyborcza.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: