Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка: «Беларусь ніколі не будзе часткай Расеі» 17:08, 23/07/2007
У інтэрв`ю французскай газеце «Ле Монд» кіраўнік дзяржавы назваў падвышэнне цэнаў на расейскія энерганосьбіты беспрэцэдэнтным крокам з боку Масквы і жорстка выказаў намер абараняць суверэнітэт і незалежнасць краіны.
«Гэты рост цэнаў – гэта беспрэцэдэнтны крок паміж дзвюма саюзнымі дзяржавамі, прадыктаваны не толькі эканамічнымі прычынамі. Расейцы тлумачаць, што яны падпарадкоўваюцца законам рынку. Але рынак прадугледжвае свабодную канкурэнцыю. Так мы сутыкаемся тварам з Газпромам, расейскай манаполіяй. Такім чынам, нельга ні пра рынак, ні пра канкурэнцыю, а пра пастаўшчыка, які хоча зарабіць на нас 1,5 мільярды даляраў мінімум на пастаўках, і, магчыма, 2 мільярды даляраў у будучыні. Гэта тычыцца не толькі Беларусі, але і Казахстана, Грузіі, Арменіі, Украіны», – сказаў Лукашэнка французскаму журналісту.
«Калі казаць пра саюз Беларусі і Расеі, прадпрыемствы, гэтаксама, як і людзі, павінны карыстацца тымі ж цэнамі на энергію. Усё гэта з`яўляецца часткай пагаднення, але Расея руйнуе гэтае пагадненне. Я не ведаю, якой палітычнай цікавасцю прадыктавана рашэнне Расеі, але ніхто не можа ўявіць, што Газпром не ўзгадніў гэтае рашэнне з уладамі», – працягнуў кіраўнік Беларусі.
«Што тычыцца Балтыйскага газаправода, гэта дурное. Гэта як выбраць прайсці на каленах па брудзе замест таго, каб наступіць на дыван. У тых, хто прыдумаў гэты праект, без сумнення, ёсць грошы, каб іх марнаваць. У Расеі няма праблем з транзітам вуглевадароду праз Беларусь. Гэта танней, чым праз іншыя краіны, або асабліва праз Балтыку», – дадаў Лукашэнка.
«Беларусь ніколі не будзе часткай Расеі. Стасункі ў саюзе будуць будавацца на роўных умовах. Мы будзем абараняць наш суверэнітэт і нашу незалежнасць», – заявіў Лукашэнка ў інтэрв`ю.