Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Галандыя хоча бачыць Беларусь свабоднай
14:50, 24/07/2007

Урад Галандыі цалкам падтрымлівае пазіцыю Еўрапейскага Звязу ў дачыненні Беларусі. Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Польшчы і па сумяшчальніцтву ў Беларусі Марнікс Кроп.

«Мы хацелі б паляпшэння стасункаў, але для гэтага беларускі ўрад павінен зрабіць пэўныя крокі», – адзначыў дыпламат. У якасці такіх крокаў амбасадар назваў вызваленне палітычных зняволеных і імкненне Беларусі паважаць правы чалавека, паведамляе БелаПАН.

«Умовы, сфармуляваныя ЕЗ для ўдзелу Беларусі ў палітыцы добрасуседства, абсалютна разумныя, – падкрэсліў Кроп. – Іх выкананне не з`яўляецца вялікай цяжкасцю для беларускага ўрада». Пры гэтым ён адзначыў, што беларускія ўлады зрабілі «маленькі крок» насустрач ЕЗ, вызваліўшы некалькіх палітвязняў. «Але гэта толькі некалькі чалавек. Астатнія палітвязні, у тым ліку і самы вядомы сярод іх Аляксандр Казулін, дагэтуль знаходзяцца ў турме», – заявіў амбасадар.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі афіцыйныя стасункі абмяжоўваюцца палітыкай ЕЗ, то двухбаковыя стасункі паміж няўрадавымі арганізацыямі паспяхова развіваюцца. Амбасадар адзначыў, што ў гуманітарнай сферы развіваецца супрацоўніцтва ў рамках дапамогі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Штогод больш як тысяча беларускіх дзяцей адпачываюць у Галандыі. Нашы грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі гэтай праграмы», — сказаў дыпламат.


камэнтароў: 19

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: