Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь прадасць Чавесу расейскія ракеты?
10:44, 24/07/2007

Беларусь абвясціла пра намер паставіць Венесуэле ўзбраенні на 1 млрд. дал. Эксперты сумняваюцца ў здольнасці Беларусі задаволіць такі попыт самастойна, піша “Независимая газета”.

Пра тое, што Менск і Каракас да канца месяца павінны падпісаць кантракт «па тэматыцы вайсковага супрацоўніцтва» на 1 млрд. дал., стала вядома ад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Віктара Шэймана. Беларуская дэлегацыя цягам некалькіх дзён працавала ў Каракасе, і вынікам стала заключэнне шматмільённых кантрактаў.

На думку вайсковых экспертаў, гэтакі маштабны праект выклікае сумненні. «Я не вельмі ўяўляю, што мы можам прадаць на такую суму», – сказаў «НГ» беларускі палітолаг Андрэй Фёдараў. Ён прыгадаў, што ў свой час, прадаўшы Пяру партыю «МІГаў», Беларусь выгандлевала ўсяго толькі 300 млн. дал. На думку Фёдарава, гаворка можа ісці пра транзіт узбраення праз Беларусь, і ў першую чаргу расейскага.

Аднак, як атрымалася высветліць «НГ», у «венесуэльскай здзелцы» гаворка можа ісці пра мабільны зенітна-ракетны комплекс (ЗРК) СА-300П, для якога на Менскім заводзе цяжкіх цягачоў вырабляюцца шматвосевыя шасі. Толькі С-300 мог мець на ўвазе Уга Чавес, калі казаў пра намер абзавесціся «уражлівай сістэмай СПА, якая валодае ракетамі з далёкасцю 200 км». Кошт такой сістэмы ў залежнасці ад камплектацыі складае 0,8–1,2 млрд. дал. У 2006 годзе ў Беларусь з Расеі былі пастаўленыя чатыры комплексы С-300 для адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны РФ і Беларусі. Адпаведна вызваліліся комплексы, якія належалі Менску, пакінутыя яшчэ з савецкіх часоў, зробленыя ў 1980-я гады, і адзін або два з іх пасля рамонту цалкам могуць быць рэалізаваныя.

На думку дырэктара расейскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій Руслана Пухава, Беларусь – не фінальны вытворца большасці відаў абароннай прадукцыі, таму гаворка пойдзе пра тое, што будзе вырабляцца беларусамі ў кааперацыі з Расеяй. «Але фармальна гэта будзе запісанае як чыста беларуская прадукцыя», – растлумачыў Пухаў «НГ». Палітолаг Андрэй Фёдараў дадае, што Менск – традыцыйнае акно для шэрагу экспарту расейскіх узбраенняў, калі Масква не хоча гэта рабіць наўпрост. «А сапсаванаму іміджу Беларусі складана нашкодзіць, тым больш што супрацоўніцтва Менска і Каракаса носіць маштабны характар», – сказаў ён.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: