Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка пакіне калгасы без падтрымкі? 14:13, 26/07/2007
Аляксандр Лукашэнка назваў "добрым" пачатак уборачнай кампаніі ў Беларусі ў гэтым годзе, але папярэдзіў пра скарачэнне датацый у сельскую гаспадарку.
"Я лавіў сябе на думцы, што ў гэты годзе як ніколі арганізавана пачалі ўборку, без усякіх пануканняў з майго боку, з цэнтра. Гэта мяне задавальняе", – заявіў А.Лукашэнка ў чацвер на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, паведамляе «Інтэрфакс».
Звяртаючыся да прысутных, А.Лукашэнка сказаў: "Я ўжо вас папярэдзіў, што з будучага года напалову скароцім датацыі ў сельскую гаспадарку, а яшчэ праз год датацый на літры і кілаграмы мы даваць не будзем. Толькі на мэтавыя праграмы".
"Праядаць грошы больш будзем. Гэта сяляне павінны добра сабе засвоіць. Лішніх грошай няма. Усё размеркаванае ў дзяржаве", – сказаў А.Лукашэнка.