Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белая Русь» агучыць непапулярныя рашэнні ўлады?
09:58, 26/07/2007

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч у каментары “Народнай волі” лічыць, што раскрутка руху “Белая Русь”, якая назіраецца цяпер у краіне, невыпадковая. ”Усё гэта вельмі нагадвае савецкія агітацыйныя кампаніі, калі нейкі ініцыятыве ўлады надавалі агульнанародны характар”, – гаворыць Мацкевіч.

“У перыяд барацьбы з алкагалізмам узнікла Таварыства цвярозасці, у перыяд абвастрэння варожасці з Ізраілем ствараўся антысіаністскі камітэт пад кіраўніцтвам генерала Драгунскага і г.д. Гэта дастаткова распаўсюджаная практыка савецкай ідэалагічнай працы. Калі такія арганізацыі створаныя, яны могуць выкарыстоўвацца па розных падставах, ад іх могуць зыходзіць розныя ініцыятывы, яны становяцца легітымнымі пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, фармуюць свае фракцыі ў парламенце і акрамя таго ім даручаюць весці працу з насельніцтвам”, – лічыць палітолаг.

Мацкевіч мяркуе, што актыўнае стварэнне “Белай Русі” звязанае з магчымымі эканамічнымі цяжкасцямі, якія пхаюць Беларусь да змены ідэалагічнага кірунку. Сёння актуальная і проста неабходная лібералізацыя ў эканоміцы, а рэжым проста так не можа змяніць эканамічны курс. Трэба, каб яму падказаў народ. Для агучвання “народных ініцыятыў” і ствараецца праўрадавы рух.

”Калі Рубінаў робіць рэзкі ўхіл ад праваслаўя да атэізму, гэта больш-менш лагічна. Лагічна ў тым сэнсе, што для беларускага рэжыму, які грунтуецца на постсавецкай ідэалогіі, альянс з праваслаўем быў хутчэй мезальянсам. А вось паварот ад сацыялістычнай размеркавальнай эканомікі да лібералізацыі і рынкавага стану, гэта нелагічна для рэжыму. Хтосьці павінен яго да гэтага падштурхнуць. Гэтым кімсьці павінен стаць народ, а пажаданням народа рэжым не можа не пайсці насустрач”, – выказвае меркаванне Мацкевіч.

Другі момант, гэта Захад і Расея. Калі толькі Лукашэнка будзе “паліваць” Расею, рана ці позна гэта будзе выклікаць нейкае сумненне, скепсіс і непрыманне электарату, які яго падтрымлівае. Таму менавіта народныя масы павінны асудзіць Расею.

камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: