Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка перакананы ў здольнасці арганізацый Беларусі выгадоўваць усе сельскагаспадарчыя культуры.
"Мы ўсё можам у сябе выгадаваць, у нас ёсць магчымасць выгадоўваць усе культуры, якія вырабляюцца ў свеце, у гэтым я ўпэўніўся на прыкладзе Султанату Аман, дзе ўсё вырабляецца ў цяпліцах", – сказаў ён у чацвер на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, паведамляе «Інтэрфакс».
"Хто сказаў, што апельсіны ці лімоны, напрыклад, нерэнтабельна вырабляць у цяпліцах у Беларусі, ніхто не спрабаваў", – зазначыў ён.
У якасці прыкладу ён прывёў паспяховую арганізацыю ў краіне вытворчасці насення кукурузы.
А.Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сельскагаспадарчыя арганізацыі павінны арыентавацца на запатрабаванні рынку і арганізоўваць гадоўлю тых культур, якія цяпер імпартуюцца ў краіну.