Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Лукашэнка: «У Еўропе хлеба няма, і не будзе»
13:18, 26/07/2007

Сёння на традыцыйнай селектарнай нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі ў Беларусі, А.Лукашэнка спрагназаваў крызіс сусветнага рынку збожжа, паведамляе «Інтэрфакс».

«У Еўропе, Расеі і Украіне хлеба няма, і не будзе... Толькі за апошні месяц збожжа на сусветным рынку падаражэла на 50%, імкліва даражэе хлеб на прылаўках крам у суседніх дзяржавах», – заявіў сёння Лукашэнка падчас селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю.

«У краіне добры хлеб... Мы закупілі вялікую колькасць збожжаўборачных камбайнаў як айчыннай так і імпартнай вытворчасці...Калі мы аператыўна і якасна сабярэм ураджай, то не толькі задаволім запатрабаванні ўнутранага рынку, але і створым запас», – заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка не мае намеру дапамагаць пакінутым без хлеба краінам Еўропы, а будзе з яго дапамогай ствараць «золатавалютны запас».

«Можна нават экспартаваць збожжа па такіх высокіх цэнах, але наўрад ці гэта трэба будзе рабіць», – тут жа раздумаўся Лукашэнка. – «Неабходна зрабіць добры запас на будучыя гады, гэта будзе так званы золатавалютны запас Беларусі».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: