Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння гадавіна Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
09:59, 27/07/2007

Роўна 17 год таму Вярхоўным саветам БССР падаўляючай большасцю галасоў была прынятая Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Такім чынам была перагорнутая новая старонка ў гісторыі краіны. Сваім рашэннем, не ўсведамляючы гэтага, пракамуністычны дэпутацкі корпус заклаў падмурак для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай, заможнай краіны. Беларусь была скіраваная на цалкам натуральны для яе еўрапейскі шлях развіцця.

За апошнія гады незалежнасць стала бясспрэчнай каштоўнасцю для бальшыні беларускага народу. Вырасла новае пакаленне моладзі, якая бачыць месца Беларусі толькі ў шэрагу цывілізаваных краінаў свету.

Віктар Івашкевіч: Акцыя з нагоды 27 ліпеня адбудзецца пры любым надвор’і

Паводле старшыні аргкамітэту 27 ліпеня, намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, нягледзячы на затрыманні напярэдадні акцыі, яна абавязкова пройдзе ў сталіцы.

“Акцыя адбудзецца пры любым надвор’і. Рок-канцэрта, відаць, не атрымаецца, але імпрэза ля Чырвонага касцёла і ў скверы імя Янкі Купалы адбудуцца своечасова”,– паведаміў “Радыё Рацыя” Віктар Івашкевіч.

16.00 – сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12 склікання, якія прымалі Дэкларацыю аб суверэнітэце. Акцыя адбудзецца на пляцоўцы ля Чырвонага касцёла (Плошча Незалежнасці). Арганізатары разлічваюць на некалькі сот маладых чалавек – равеснікаў незалежнасці – людзей, якія ведаюць пра тыя падзеі з чужых аповедаў альбо з падручнікаў. Візуалізацыя акцыі – нацыянальная сімволіка і атрыбутыка: майкі, значкі, стужкі.

17.00 – ускладанне кветак, літаратурныя чытанні у скверы імя Янкі Купалы, ля помніка песняру. Дуда Пана Скіргайлы, бардаўскія выступы, народныя спевы, гісторыкі, палітыкі. Народныя гулянні і святкаванне.

У 18.00 моладзь, музыкі і палітыкі збяруцца на плошчы Бангалор. У адказе гарвыканкама наконт святочнага канцэрта сцвярджалася, што якраз у гэты час у Парку дружбы народаў запланаваныя работы па падрыхтоўцы да святкавання 940-годдзя Мінску. Будзе магчымасць ацаніць, як вядуцца працы, узяць аўтографы ў музыкаў і проста адпачыць, разлічваюць у аргкамітэце 27 ліпеня.

З нагоды акцыі вырабленыя друкаваныя матэрыялы – паштоўкі нацыянальных колераў з запрашэннем на акцыю. Дызайн паштоўкі распрацаваў вядомы ў інтэрнет-колах мастак HVOST, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: