Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Івашкевіч: Акцыя з нагоды 27 ліпеня адбудзецца пры любым надвор’і
10:04, 27/07/2007

Паводле старшыні аргкамітэту 27 ліпеня, намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, нягледзячы на затрыманні напярэдадні акцыі, яна абавязкова пройдзе ў сталіцы.

“Акцыя адбудзецца пры любым надвор’і. Рок-канцэрта, відаць, не атрымаецца, але імпрэза ля Чырвонага касцёла і ў скверы імя Янкі Купалы адбудуцца своечасова”,– паведаміў “Радыё Рацыя” Віктар Івашкевіч.


16.00 – сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12 склікання, якія прымалі Дэкларацыю аб суверэнітэце. Акцыя адбудзецца на пляцоўцы ля Чырвонага касцёла (Плошча Незалежнасці). Арганізатары разлічваюць на некалькі сот маладых чалавек – равеснікаў незалежнасці – людзей, якія ведаюць пра тыя падзеі з чужых аповедаў альбо з падручнікаў. Візуалізацыя акцыі – нацыянальная сімволіка і атрыбутыка: майкі, значкі, стужкі.

17.00 – ускладанне кветак, літаратурныя чытанні у скверы імя Янкі Купалы, ля помніка песняру. Дуда Пана Скіргайлы, бардаўскія выступы, народныя спевы, гісторыкі, палітыкі. Народныя гулянні і святкаванне.

У 18.00 моладзь, музыкі і палітыкі збяруцца на плошчы Бангалор. У адказе гарвыканкама наконт святочнага канцэрта сцвярджалася, што якраз у гэты час у Парку дружбы народаў запланаваныя работы па падрыхтоўцы да святкавання 940-годдзя Мінску. Будзе магчымасць ацаніць, як вядуцца працы, узяць аўтографы ў музыкаў і проста адпачыць, разлічваюць у аргкамітэце 27 ліпеня.

З нагоды акцыі вырабленыя друкаваныя матэрыялы – паштоўкі нацыянальных колераў з запрашэннем на акцыю. Дызайн паштоўкі распрацаваў вядомы ў інтэрнет-колах мастак HVOST, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: