Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У абарону Гародні заспяваюць гішпанцы 10:01, 27/07/2007
Гарадзенская кампанія «Музыкі супраць разбурэння Гародні» становіцца міжнароднай. 3 жніўня ў межах кампаніі канцэрт у Гародні дасць гурт з Гішпаніі ICTUS. Разам з музыкамі з Пірэнеяў, перад гарадзенцамі выступяць таксама легенда гарадзенскага андэграўнду гурт DEVIATION і малады панк-гурт HATRED.
Гішпанскі гурт ICTUS гэта неакраст з прысмакам гішпанскага металу. Агрэсіўна экспрэсіўная музыка поўная экстрэмальных рытмаў і шчырых тэкстаў, прасякнутых любоўю да прыроды, да ўсяго натуральнага. Бескампрамісная музыка ў спалучэнні з напаўлірычнымі тэкстамі стварае незвычайн эфект, паведамляе прэсавая служба Гарадзенскага «Руху За Свабоду».
Кампанія «Музыкі супраць разбурэння Гародні» на знак пратэсту супраць знішчэння гарадзенскімі ўладамі гістарычнай часткі Гародні распачалася 22 траўня канцэртам барда Віктара Шалкевіча. З таго часу свае канцэрты ў Гародні далі Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў.
Канцэрт адбудзецца 3 жніўня, у 19.00 па адрасе Будзёнага 48а, у зале ва ўнутраным дворыку. Уваход вольны.