Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«У нас нядрэнна развіваецца палітычны дыялог з Катарам, але нам патрэбныя эканамічныя вынікі супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», – заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў Катару Хамадам бін Алі Аль-Ація.
«Я з задавальненнем паслухаю, якіх вынікаў дасягнулі нашы ваенныя ведамствы па выніках перамоваў, якія ў нас адбыліся», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка запэўніў начальніка Генштаба Катару ў тым, што «будуць распачатыя пэўныя намаганні па выкананні дасягнутых дамоўленасцяў» і яны будуць безумоўна выкананыя з беларускага боку, паведамляе «Інтэрфакс».
У сваю чаргу кіраўнік Генштаба Узброеных сілаў Катару перадаў А.Лукашэнку «самыя цёплыя пажаданні ад эміра Катару". «Ён асабіста даў мне ўказанні наведаць Беларусь, і каб дасягнутыя вынікі былі плённымі», сказаў Хамад бін Алі Аль-Ацція.