Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбух у Северадзвінску на атамнай падводнай лодцы 17:30, 27/07/2007
Выбух на атамнай падводнай лодцы (АПЛ), якая праходзіць рамонт на прадпрыемстве “Звёздочка” ў Северадзвінску, адбыўся ў мінулы чацвер , напярэдадні правядзення Дня горада і Дня ВМФ, паведаміў "Інтэрфакс" са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі Северадзвінска.
Па словах крыніцы, "пацярпелых няма, пашкоджана каля 25 квадратных метраў корпуса падлодкі", паведамляе NEWSru.com.
Як заявіў пазней "Інтэрфаксу" памочнік глаўкома ВМФ РФ капітан I рангу Ігар Дыгала, у выніку залішняга ціску паветра на АПЛ адбылося частковае разбурэнне корпуса. "26 ліпеня на адной з АПЛ, якая знаходзіцца ў завадскім рамонце ў сухім доку прадпрыемства "Звёздочка", пры правядзенні рамонтных прац з сістэмай паветра высокага ціску адбылося парушэнне цэласнасці адной цыстэрны галоўнага баласту ў выніку залішняга ціску паветра", – сказаў Дыгала.
Радыяцыйны фон у горадзе Северадзвінску не перавышае норму, паведаміў "Інтэрфаксу" афіцыйны прадстаўнік Паўночнага міжрэгіянальнага тэрытарыяльнага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя. "Фон радыеактыўнага выпраменьвання ў Северадзвінску на 10:00 па маскоўскім часе 27 ліпеня складае 12 мікрарэнтгенаў у гадзіну, што адпавядае прыроднаму фону", – заявіў ён.