Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



17% расейцаў не ў сілах трываць «бядотнае становішча»
10:10, 27/07/2007

Большасць расейцаў у той ці іншай ступені задавальняе жыццё, якое яны вядуць цяпер. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на дадзеныя апытання "Левада-Цэнтру". Сацыёлагі апыталі больш як дзве тысячы сталых расейцаў.

Цяпер тры чвэрці расейцаў (76%) сцвярджаюць, што ў іх у жыцці "ўсё не так дрэнна", а жыць – "цяжка, але можна". Аднак 17% апытаных не ў стане трываць сваё "бядотнае становішча", піша NEWSru.com.

Пры гэтым большасць расейцаў (прыкладна дзве траціны) у цэлым задавальняе жыццё, якае яны вядуць цяпер, астатніх (прыкладна траціну) альбо не задавальняе, альбо яны не здолелі даць ацэнку.

Паводле дадзеных сацыёлагаў, каля траціны расейцаў таксама аптымістычна глядзяць у будучыню, трохі больш рэспандэнтаў (39%) мяркуюць, што ў самы блізкі год ніякіх паляпшэнняў у іх жыцці не адбудзецца.

Сваёй галоўнай праблемай, якая цяпер ускладняе жыццё, дзве траціны расейцаў (62%) назвалі нізкія прыбыткі і недахоп сродкаў. Сярод іншых прычын рэспандэнты адзначалі таксама дрэннае здароўе (29%), бытавыя цяжкасці (19%), стомленасць (15%), небяспеку страціць працу (14%), дрэннае жыллё (13%).

Ацэньваючы падчас узаемін з сацыёлагамі цяперашняе эканамічнае становішча Расеі, толькі 13% рэспандэнтаў назвалі яго "вельмі добрым", 47% лічаць "сярэднім", а 27% – "дрэнным".

Разам з тым 38% апытаных расейцаў перакананыя, што эканамічныя рэформы ў краіне неабходна працягваць, 20% настойваюць на іх спыненні.

На думку некаторых рэспандэнтаў, яны сталі больш халоднымі (так лічыць 47%), бяднейшымі (37%), больш нетрывалыя па дачыненні адзін да аднаго (36%), страцілі надзею, што змогуць жыць лепш (27%).

Большасць удзельнікаў апытання (больш як 90%) таксама лічаць, што ўлада ў цяперашняй Расеі ўжо не падобная на ўладу савецкай эпохі. Пры гэтым чвэрць рэспандэнтаў сцвярджаюць, што яна змянілася цалкам і толькі 3% бачаць яе такой самай.

Галоўным адрозненнем рэспандэнты лічаць тое, што цяпер улады зусім перасталі думаць пра простых людзей, а пераследуюць толькі ўласныя інтарэсы (48%), і не могуць справіцца з праблемамі ў краіне (39%).

Сярод дасягненняў апытаныя расейцы адзначылі намаганні расейскіх улад па нармалізацыі стасункаў з Захадам (30%), узняццю прэстыжу Расеі ў свеце (27%), навядзенню парадку ў краіне (9%).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: