Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўракамісія асудзіла затрыманні і арышты актывістаў 27 ліпеня 09:53, 30/07/2007
Як паведамляюць з Брусэлю замежныя СМІ, 27 ліпеня прэс-сакратарка камісіі па знешніх сувязях ЕК Крысціян Хохман, у прыватнасці, заявіла: «Палітычна матываваныя арышты супярэчаць прапановам Еўрапейскага Звязу ў дачыненні Беларусі стаць паўнавартасным партнёрам у еўрапейскай палітыцы добрасуседства».
Разам з тым, адзначыла Крысціян Хохман, апошнія падзеі ў Беларусі «не павінны паўплываць на перамовы, якія пачаліся ўвесну з нагоды адкрыцця офіса Еўразвяза ў Менску». «Перамовы яшчэ не завершаныя, яны працягнуцца пасля лета. Прысутнасць важная не толькі для таго, каб мець інфармацыю непасрэдна з месца падзей, але і каб знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з беларускімі ўладамі», – заявіла прэс-сакратарка, паведамляе БелаПАН.
Напярэдадні з такой заявай выступіла камісарка Еўрапейскага Звязу па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер. «Я устрывожаная арыштамі некалькіх удзельнікаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі, уключна Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна, якія адбыліся ў апошнія дні», – сказала еўракамісарка. Яна заклікала беларускія ўлады «неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах».
Паводле апошняй інфармацыі праваабаронцаў, толькі падчас акцый апазіцыі 27 ліпеня ў Менску былі затрыманыя 11 чалавек. Двое з іх – актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня – чакаюць судоў, якія павінны адбыцца 30 ліпеня.