Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Трыумфаванне ў Іраку – зборная краіны выйграла Кубак Азіі 10:36, 30/07/2007
Зборная Ірака ўпершыню ў гісторыі заваявала ўчора Кубак Азіі–2007 па футболе, узяўшы верх над Саудаўскай Аравіі. У фінальным матчы, які адбыўся ў Джакарце, іракскія спартсмены выйгралі ў трохразовых чэмпіёнаў з вынікам 1:0. Перамогу сваёй камандзе на 71-ай хвіліне прынёс яе капітан Юніс Махмуд, паведамляе ІТАР-ТАСС.
З фінальным свістком арбітра Багдад "падарваўся". Гэтым разам спрацавала не чарговая выбухная прылада – натоўпы радасных аматараў спорту вышлі на вуліцы сталіцы. У парыве адзінага трыумфавання аб`ядналіся шыіты і суніты. Па ўсім горадзе чутная страляніна – страціўшыя галаву іракцы, насуперак забароне ўлад, страляюць у паветра, святкуючы доўгачаканую перамогу, паведамляе NEWSru.com.
Значнасць дадзенай спартовай падзеі сапраўды вялікая для Ірака. Шмат хто ўгледзеў у ім хоць і зыбкае, але ўсё-ткі яднанне разарванай міжканфесійнай варожасцю краіны.
Пра вялізную цікавасць гаворыць і той факт, што, нягледзячы на пагрозу тэрактаў, большасць іракцаў пачала рыхтавацца да фіналу загадзя, упрыгожыўшы сцягамі дамы і машыны, нябачаным попытам карысталася вопратка з нацыянальнай атрыбутыкай.
Так, яшчэ да заканчэння фіналу канцылярыя прэм`ер-міністра Нуры аль-Малікі выступіла з заявай, у якой паабяцала кожнаму гульцу, па-за залежнасці ад вынікаў матчу, па 10 тыс. даляраў.