Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея адкладае рашэнне аб крэдыце
12:19, 30/07/2007

Выдзяленне Расеяй стабілізацыйнага крэдыту Беларусі адкладаецца. Як паведаміла «Росбалту» інфармаваная крыніца ў расейскім урадзе, на перамовах паміж прэм`ерамі Расеі і Беларусі Міхаілам Фрадковым і Сяргеем Сідорскім дадзенае пытанне абмяркоўвалася сярод іншых, але бакі не прыйшлі да канчатковага рашэння.

Ідзе ўзгадненне пазіцый, бакі прапрацоўваюць найбольш вострыя пытанні , – сказаў суразмоўца агенцтва. Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі гэтае пытанне можа быць вырашанае канчаткова, паведамляе ІА «Росбалт».

Прэм`ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў па выніках перамоваў з сваім беларускім калегам заявіў журналістам, што бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў нафтагазавай і фінансавай сферах і дамовіліся працягнуць гэтую працу. «Пытанні складаныя, у адзін момант не вырашаюцца, узялі на хатнюю прапрацоўку асобныя пункты магчымых будучых дамоўленасцяў. Давялі адзін да аднаго аргументы бакоў, будзем прымаць іх да ўвагі пры разглядзе гэтых пытанняў» , – сказаў расейскі прэм`ер.

Ён адзначыў таксама, што паралельна працуюць гаспадарчыя суб`екты Расеі і Беларусі. «Спадзяюся, што яны дасягнуць неабходных дамоўленасцяў, якія будуць укладзеныя ў кантэкст жадання падвышаць эфектыўнасць на міжурадавым узроўні ў гандлёва-эканамічных стасунках» , – дадаў Фрадкоў.

Памер крэдыту можа скласці ад $1 млрд. да $1,5 млрд. у выпадку, калі расейскі бок прыме гэтую прапанову. Беларусь мае намер выдаткаваць сродкі на паляпшэнне аплатнага балансу і фінансаванне двухбаковага гандлю, у прыватнасці, на куплю расейскіх энерганосьбітаў. Сродкі будуць скарыстаныя на фінансаванне выдаткаў бюджэту, якія павялічыліся праз рост цэн на расейскія энерганосьбіты, або на рэфінансаванне астатку доўгу па раней выдзеленых расейскіх дзяржаўных крэдытах.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: