Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусам адкрываецца еўрапейскі рынак працы
09:24, 30/07/2007

Еўразвяз адкрывае свой рынак для высокакваліфікаванай працоўнай сілы з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Пра гэта абвясціў камісар Еўракамісіі па пытаннях юстыцыі, свабоды і бяспекі Франка Фрацціні.

Ён паведаміў, што ў Еўразвязе ўводзіцца так званая "блакітная карта", якая дае магчымасць яе ўладальніку працаваць на ўсёй прасторы ЕЗ, перадае БелаПАН са спасылкай на ІТАР-ТАСС.

Адпаведнае заканадаўства будзе прадстаўленае Еўракамісіяй на сцвярджэнне міністраў унутраных спраў ЕЗ у верасні.

"Блакітная карта" закліканая вырашыць праблему недахопу высокакваліфікаваных кадраў у шэрагу галін эканомікі і сацыяльнага забеспячэння ЕЗ. Еўразвяз мае намер прыцягваць лекараў, інжынераў, навукоўцаў-даследнікаў, спецыялістаў у галіне кампутарнай тэхнікі.

Уладальнік "блакітнай карты" здолее пасля завяршэння фіксаванага кантракту ў адной з краін ЕЗ, пераязджаць у іншую ў выпадку з’яўлення вакансіі. Аднак новы дакумент не дае права на пастаяннае жыхарства ў Еўразвязе і на неабмежаваны па часе працоўны кантракт.

Яго перавага ў тым, што "блакітная карта" будзе сапраўдная цягам пяці гадоў пасля вяртання працаўніка з ЕЗ на радзіму. У любы момант ён можа вярнуцца ў Еўразвяз, калі для яго з`явіцца вакансія, паведамляў Фрацціні.

Тым часам, па прыкладзе Польшчы і Латвіі ў Эстоніі рыхтуецца законапраект, які дазваляе людзям з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз, працаваць без дазволу на тэрмін да шасці месяцаў, паведамляе "Інтэрфакс".

Кіраўнік дэпартамента рынку працы Цііна Орміссан паведамляе, што мэтай змен з`яўляецца "ліквідаванне працяглых тэрмінаў афармлення дакументаў, пэўнае вызначэнне пачатковых патрабаванняў для дазволу прыёму на працу замежных працоўных і скарачэнне бюракратычнай нагрузкі на прадпрыемствы і дзяржаўныя ўстановы".

У законапраекце таксама змешчанае патрабаванне плаціць замежным працоўным зарплату, не меншую сярэдняй у дадзеным сектары эканомікі, з тым, каб прадпрымальнікі не выкарыстоўвалі "чужую" працоўную сілу для выцяснення айчыннай, адзначыў кіраўнік дэпартамента.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: