Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Як стала вядома сайту «Белорусский партизан», пачалося кардынальнае рэфармаванне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Начальнікам службы ўласнай бяспекі КДБ прызначаны афіцэр АМАПа, паведамляюць крыніцы сайта. А з упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці звольненыя каля дзесятка афіцэраў, у тым ліку начальнікі аддзелаў. Праўда, з захаваннем пенсіі.
Абнаўленне кадравага складу засакрэчанага ведамства краіны набірае абарачэнні. Некаторыя супрацоўнікі прызнаюцца, што нават не адкрываюць службовыя сейфы – чакаюць рашэння ўласнай долі. Чакаюць гэтага і практычна ўсе начальнікі ўпраўленняў, іх намеснікі, начальнікі аддзелаў і іх намы, і нават начальнікі аддзяленняў, паведамляе інтэрнэт-выданне.