Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маладафронтаўцы выходзяць на волю 10:17, 30/07/2007
У панядзелак з турмы на Акрэсьціна выходзяць першыя ахвяры апошняй хвалі рэпрэсіяў. А 12 гадзіне на волю выйдуць героі-маладафронтаўцы Уладзімер Сяргееў і Кірыла Мацкевіч.
Яны былі затрыманыя ў Менску за віншавальную расьцяжку ў дзень народзінаў Зьміцера Дашкевіча. Міліцыянты абвінавацілі іх у дробным хуліганстве, а суддзя асудзіла да 10 сутак арышту, паведамляе сайт "Маладога фронту".