Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Па эскізах віцебскай студэнткі выдадзеныя паштоўкі, прысвечаныя Шагалу 09:49, 30/07/2007
Падчас правядзення конкурсу візуальных мастацтваў «Арт-Сесія-2007», што праходзіў вясной у Віцебску, была ўведзеная эксперыментальная намінацыя «Памяці Майстра», прысвечаная 120-годдзю Марка Шагала.
Пераможцам намінацыі абяцалі дапамогу ў выданні паштовак. Лепшай была прызнана серыя паштовак студэнткі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Тамары Варэйка. З дапамогай музея Марка Шагала па эскізах Тамары выдалі паштоўкі накладам у 500 асобнікаў, паведамляе «Еўрапейскае радыё».
Паводле словаў супрацоўнікаў музея, паштоўкі так спадабаліся наведавальнікам, што амаль усе яны ўжо распрададзеныя.