Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маскву прыбывае Сяргей Сідорскі 09:21, 30/07/2007
Сёння ў расейскую сталіцу прыязджае прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Пасля прыбыцця ў Маскву кіраўнік беларускага ўрада абмяркуе з урадам Расеі пытанні выдзялення Беларусі крэдыту ў 1,5 млрд. даляраў і рэструктурызацыю беларускага доўгу за расейскі газ.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра Ecoom Сяргей Мусіенка мяркуе, што расейскі дзяржкрэдыт можа быць скарыстаны для пагашэння запазычанасці, якая ўтварылася. Загадчык аддзелам Беларусі Інстытута краін СНД Аляксандр Фадзееў у той самы час лічыць, што памер крэдыту Беларусі, хутчэй за ўсё, перавысіць, узровень беларускага доўгу за газ, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на «Ведомости».
На думку Аляксандра Фадзеева, беларускі дзярждоўг за газ будзе працягваць расці і ў другой палове 2007 года. У сувязі з гэтым, лічыць аналітык, Беларусі спатрэбіцца крэдыт у памеры 1,2–1,5 млрд, даляраў. У сваю чаргу, Сяргей Мусіенка адзначае, што ад зыходу перамоваў у Маскве будзе залежаць, ці захавае Сяргей Сідорскі пост прэм`ер-міністра.
З пачатку года цана на газ для Беларусі была падвышаная з 46,68 даляраў да 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Аднак Менск аплачваў у першым паўгоддзі пастаўкі газу часткова – 55 даляраў за тысячу кубаметраў. На сёння Беларусь павінна Расеі 450 млн. даляраў за пастаўлены расейскі газ. Да 23 ліпеня Беларусь павінна была цалкам загасіць доўг, які ўтварыўся, але не зрабіла гэтага.