Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейцы аштрафавалі беларусаў на 3000 даляраў 09:39, 30/07/2007
Міграцыйныя службы Расеі выявілі брыгаду нелегалаў з Беларусі, якія будавалі ў Яраслаўлі банк.
Беларускіх будаўнікоў наняла на працу маскоўская фірма “Инженеринг”, якая не парупілася пра іх рэгістрацыю ў міграцыйнай службе. У выніку беларусы мусілі заплаціць штраф — больш за 3000 долараў.
Але мясцовую пракуратуру больш узрушыла тое, што жылі нашыя землякі ў старажытным будынку XVIII стагоддзя, які ўлады перадалі фірме “Русинвест”. Умовы пражывання былі прызнаныя антысанітарнымі. У маленькіх пакоях былі размешчаныя па 6-8 чалавек, якія спалі на ложках у два ярусы. Зараз працадаўцы мусяць падшукаць для будаўнікоў лепшыя памяшканні, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.
За нелегальнае пражыванне беларусы заплацілі па 78 долараў штрафу кожны. Паводле словаў Ігара Даніловіча, брыгадзіра беларускіх будаўнікоў, штрафы ўжо аплачаныя, а пасля выходных усе рабочыя пройдуць рэгістрацыю.