Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Венесуэла прапанавала Беларусі крэдыт на 500 мільёнаў даляраў пад 3 адсоткі гадавых на 15 гадоў, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на словы намесніка прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Сумесныя беларуска-венесуэльскія прадпрыемствы будуць атрымліваць грошы з гэтых сродкаў, і таму Сямашка запатрабаваў дасканала выконваць сумесныя праекты.
Па словах Сямашкі, У Беларусі ёсць запасы гатовай прадукцыі коштам у 3,4 трыльёны беларускіх рублёў, што складае каля 8 адсоткаў ад зробленай за першае паўгоддзе 2007 года прамысловай прадукцыі. Сямашка спадзяецца, што гэты запас будзе прададзены. Беларускім прадпрыемствам трэба будзе на атрыманыя грошы навучыцца працаваць не толькі ў Венесуэле, але і ў Іране, Кітаі і ААЭ.
Разам з Венесуэлай беларускія ўлады плануюць выведваць нафтавыя радовішчы, здабываць нафту, а таксама будаваць жыллё.
30 ліпеня стала вядома, што Беларусь не здолела дамовіцца аб выдзяленні ёй Расеяй стабілізацыйнага крэдыту ў паўтара мільярды даляраў. Гэты крэдыт варта б было выкарыстаць для аплаты доўгу перад "Газпромам" за пастаўлены газ.