Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эстонія супраць пракладкі расейскага газаправода 11:09, 01/08/2007
Навукоўцы Акадэміі навук Эстоніі далі негатыўную ацэнку плану пракладкі па дне Балтыйскага мора Паўночна-Еўрапейскага газаправода (ПЕГ), і лічаць, што Эстонія не павінна дазваляць правядзенне даследаванняў у рамках гэтага праекту ў сваіх тэрытарыяльных водах і эканамічнай зоне.
Як піша ў аўторак эстонская газета Postimees, МЗС Эстоніі звярнулася ў Акадэмію навук з просьбай даць ацэнку хадайніцтву кампаніі Nord Stream, даччынай фірмы "Газпрома", правесці даследаванні ў эканамічных водах Эстоніі ў Балтыйскім моры для магчымай змены маршруту газаправода і яго зруху паўднёвей узбярэжжа Фінляндыі, паведамляе РІА “Новости”.
Эстонскія навукоўцы далі адназначны адказ: у Эстоніі няма прычын дазваляць праводзіць даследаванні ў сваіх тэрытарыяльных водах і эканамічнай зоне.
Эксперты мяркуюць, што больш сур`ёзнай прычынай для адмовы задаволіць просьбу Nord Stream пракласці газаправод паўднёвей з`яўляецца той факт, што ў Расеі прыняты закон, які дазваляе "Газпрому" выкарыстоўваць зброю пры ахове газаправодаў.