Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародне зруйнавалі камяніцу канца ХІХ стагоддзя на вул.Найдуса, 1, разбураны дах на доме канца ХІХ стагоддзя па вул.Урыцкага. За гэтыя камяніцы змагаліся маладыя актывісты кампаніі “Уратуем Горадню ад разбурэння”.
Нагадаем, адзін з лідэраў дэмсілаў Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст ў ЮНЭСКА і шэраг міжнародных арганізацый па захаванні культурнай спадчыны, а таксама да кіраўнікоў урадаў краін ЕС і дэпутатаў Еўрапарламента з просьбай не дапусціць знішчэння гістарычнай архітэктурна-археалагічнай спадчыны Гродна. З такім жа заклікам у ЮНЭСКА звярнуліся дэпутаты Еўрапейскага парламента, паведамляе milinkevich.org
Рэканструкцыю гістарычнай часткі Гародні гарадскія ўлады пачалі ўвесну 2005 года. З таго часу з гістарычнай мапы горада зніклі больш за 20 будынкаў XIX-пач.XX стст., знішчана гістарычная планіроўка Савецкай плошчы, знішчаны археалагічныя пласты XV-XIX стст. Паводле чарговага рашэння гарадскіх уладаў, ухваленага ў красавіку бягучага году Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у бліжэйшы час у гістарычнай частцы горада будуць знесеныя больш за 70 будынкаў XVIII-пач.XX стст