Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Суздальцаў: На чарзе палітычны крызіс
15:08, 01/08/2007

На думку вядомага расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, першы этап крызісу ў беларуска-расійскіх стасунках быў энергетычны, цяпер надышоў фінансавы, а хутка нас чакае трэці, палітычны.

Каментуючы “Радыё Рацыі” рашэнне “Газпрама”, паводле якога пастаўкі газа ў Беларусь скарачаюцца ўдвая, Андрэй Суздальцаў заўважыў, што “разрульванню” сітуацыі “перашкаджае адсутнасць палітычнага дыялога на вышэйшым узроўні, паміж прэзідэнтамі дзвюх краінаў”.

“Але рашэнне пра скарачэнне паставак – аб’ектыўна ўдалае для Беларусі, бо дамова ад снежня мінулага года захоўваецца, то бок колькі Беларусь заплаціць, столькі яна і атрымае. Гэта дазваляе пазбегнуць скандала. Зараз усё ў руках Лукашэнкі: калі ён хоча атрымаць скандал, то можна выйсці з дамовы, і Беларусь увогуле застанецца без паставак газа на перспектыву. А гэта прынясе вельмі цяжкія наступствы. Калі Лукашэнка пагадзіцца з варыянтам, што прапанаваў сёння “Газпрам”, то можна гэтак працягнуць да новага года. Але трэба не разлічваць на 21 мільён “кубоў”, а разлічваць дзесьці на 11 мільёнаў”, – лічыць палітолаг.

Суздальцаў лічыць, што беларускія ўлады памыляліся, калі лічылі, што крызіс хутка скончыцца. “У студзені, лютым, сакавіку было такое адчуванне, што беларуская наменклатура ацаніла рашэнні Расіі як нейкую хваробу. Была ў беларускіх чыноўнікаў нейкая ўпэўненасць, што вось зараз Масква адумаецца і адступіць. (…) Людзі ўвогуле не разумеюць, пра што кажуць: як гэта Масква адмовіцца ад таго, што падпісала. А рашэнні па беларускай праблеме, я вам скажу, прымаліся жорстка. Як у адносінах да расійскай губерніі: вось гэта ім дайце, а гэтага – не давайце. А тут такія настроі: ну, падурэлі… давайце, вяртайце статак і будзем вас даіць. Пасля сакавіка ўзніклі ўжо нейкія варыянты: плаціць-не плаціць, аддаць “Белтрансгаз”-не аддаць. Пачалі выкручвацца. Зараз мы маем крызіс, дакладней другі этап беларуска-расійскага крызіса. Першы быў энергетычны, цяпер – фінансавы. Трэці этап крызіса будзе палітычны”, – мяркуе эксперт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: