Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб чарговым падвышэнні вывазных пошлін на нафту з мэтай выраўноўвання іх з расейскімі. Адпаведную пастанову № 952 падпісаў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. Нагадаем, чарговае падвышэнне расейскіх пошлін на нафту, якія з 1 студзеня 2007 года дзейнічаюць і ў дачыненні Беларусі, адбылося яшчэ 14 ліпеня. Гэта ўжо трэцяе падвышэнне і самае сур`ёзнае – больш як на 10%
Праз два тыдні пасля таго, як Расея падвысіла вывазныя пошліны на нафту, беларускі ўрад прыняў рашэнне зраўняць беларускія пошліны і расейскія. З 1 жніўня пошліна на сырую нафту будзе складаць 223,9 даляры за тысячу кілаграмаў, на лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, прапан, бутаны, этылен прапілен і іншыя звадкаваныя газы – 163,2 даляры за тысячу кілаграмаў, піша «Ежедневник».
Для параўнання: на пачатку года дадзеныя пошліны складалі 180 і 133,4 даляры адпаведна. Іншымі словамі, толькі за гэты год пошліны і адпаведна цэны на нафту для Беларусі выраслі амаль на 25%, што вельмі негатыўна адбіваецца на эканамічнай сітуацыі ў краіне.