Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ціск упадзе ва ўсёй трубе?
16:02, 01/08/2007

"Газпром" мае намер скараціць пастаўкі газу ў Беларусь з прычыны даўгоў Менска перад расейскай газавай манаполіяй. Аднак пад пагрозай зрыву можа апынуцца графік паставак блакітнага паліва ў Заходнюю Еўропу.

Як заявіў прэс-сакратар кіраўніка "Газпрома" Сяргей Купрыянаў: "Беларусы нічога не прапанавалі, ніякіх варыянтаў развязання праблемы доўгу, які цяпер складае $456 млн. Мы разглядаем гэта як парушэнне ўмоў дамовы ад 31 снежня, дзе ёсць пункт наконт таго, што калі яны не плацяць, мы зніжаем пастаўкі. Мы будзем дзейнічаць згодна з дамовай. З 3 жніўня мы знізім пастаўкі прыкладна на 45%, але транзіт у Еўропу захаваецца ў поўным аб`ёме".

На думку кіраўніцтва «Газпрома», нягледзячы на абмежаванне паставак Менску, «Белтрансгаз» абавязаны згодна з кантрактам забяспечыць бесперашкодны транзіт расейскага газу па сваёй тэрыторыі ў трэція краіны.

Між іншым, падобная сітуацыя – спыненне паставак з Расеі ў Беларусь газу ўзімку 2004 года – ужо двойчы прыводзіла да таго, што Менск забіраў транзітныя энерганосьбіты, прызначаныя еўрапейскім спажыўцам.

Судзячы па ўсім, Расея мае на гэты конт пэўную боязь. "Газпромэкспорт" накіраваў замежным спажыўцам газу апавяшчэнне аб абмежаванні паставак газу ў Беларусь. У прэс-рэлізе "Газпрома" гаворыцца, што робяцца ўсе магчымыя меры для транспартоўкі расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі ў поўнай адпаведнасці з наяўнымі абавязальніцтвамі перад еўрапейскімі пакупнікамі.

Па матэрыялах «Коммерсантъ»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: