Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча не чакае паніжэння паставак газу 13:31, 01/08/2007
Польскі газавы манапаліст PGNiG не мае ніякай інфармацыі ад "Газпрома" (РТС: GAZP) пра тое, як прызначанае на 3 жніўня 45-адсоткавае скарачэнне паставак газу ў Беларусь можа адбіцца на рэалізацыі доўгатэрміновага кантракту на пастаўкі газу ў Польшчу, заявіў прэс-сакратар PGNiG Томаш Філл (Tomasz Fill).
"Цяпер пастаўкі газу ідуць без парушэння. Мы не атрымалі ніякай афіцыйнай інфармацыі, якая паказвае, што гэта магло б змяніцца. Няма ніякага сігналу ад нашага расейскага партнёра "Газпром экспарту", што рэалізацыя нашага доўгатэрміновага кантракту магла быць парушаная", – паведаміў «Інтэрфаксу» Томаш Філл.
Польшча атрымлівае расейскі газ пераважна праз тэрыторыю Беларусі. Паводле дадзеных справаздачнасці "Газпрома", сутачныя пастаўкі газу ў Беларусь, для якой Расея з`яўляецца адзіным пастаўшчыком газу, у III квартале 2006 года складалі блізу 45 млн. кубаметраў газу. Сутачнае спажыванне расейскага газу Польшчай для гэтага перыяду складае 17 млн. кубаметраў.