Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінфін «засакрэціў» крэдытны рэйтынг?
09:34, 01/08/2007

У чэрвені–ліпені суверэнны крэдытны рэйтынг прысвоілі Беларусі адразу тры міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы. Міністэрства фінансаў Беларусі задаволенае атрыманымі суверэннымі рэйтынгамі, але пры гэтым пакуль адмаўляецца іх выдаваць.

Суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі прысвоілі тры агенцтвы – Standard&Poor’s, Moody’s і Fitch Ratings. У Мінфіне адзначаюць, што атрыманыя значэнні рэйтынгаў знаходзяцца на ўзроўні папярэдніх ацэнак, якія зрабіла раней Міністэрства, а таксама Нацбанк і Мінэканомікі, паведамляе Telegraf.by.

Цяпер спецыялісты Мінфіна праводзяць аналіз і супастаўленне рэйтынгаў Беларусі з улікам рэйтынгаў іншых краін, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётр Пракопавіч на прэс-канферэнцыі 10 траўня заявіў, "рэйтынг Беларусі павінен быць дзесьці на ўзроўні рэйтынгу Украіны, на ўзроўні "В" або "В-". "Мы спадзяемся, што значэнне рэйтынгу будзе адпавядаць стану эканомікі. Рэйтынг павінен быць добрым", – сказаў у траўні Пётр Пракопавіч.

Тады як Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Беларусі патрэбны толькі высокі крэдытны рэйтынг. "Трэба правесці падрабязныя перамовы з рэйтынгавым агенцтвам, каб рызыка атрымання прыніжанага рэйтынгу быў зведзены да мінімуму", – сказаў у чэрвені падчас нарады па пытаннях развіцця банкаўскай сістэмы Аляксандр Лукашэнка.

У Мінфіне Беларусі спадзяюцца, што атрыманне нашай краінай крэдытнага рэйтынгу будзе спрыяць аптымізацыі ўмоў запазычанняў на знешніх рынках як для рэспублікі, так і для прадпрыемстваў і банкаў краіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: