Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менск будуе нафтавую вертыкаль
13:56, 01/08/2007

Беларусь абяцае ўвесці манаполію дзяржавы на аптовы гандаль нафтапрадуктамі. Пра гэта напярэдадні заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Зянон Ломаць. Эксперты тлумачаць гэтую заяву як анонс перадзелу рынку нафтапрадуктаў, прыняць удзел у якім давядзецца і расейскім кампаніям, якія працуюць на беларускім рынку.

Па словах галоўнага беларускага кантралёра, КДК мае намер ініцыяваць распрацоўку нарматыўна-прававога акту, які будзе рэгуляваць сферу абарачэння нафтапрадуктаў на тэрыторыі краіны, пачынаючы ад іх вытворчасці і сканчаючы спажываннем.

«Магчыма, гэта будзе закон або ўказ прэзідэнта, у якім будуць вызначаныя жорсткія меры, якія рэгулююць рэалізацыю нафтапрадуктаў, аж да ўвядзення манаполіі дзяржавы на аптовы гандаль нафтапрадуктамі», – сказаў Зянон Ломаць.

КДК падазрае, што ў Беларусі квітнее нелегальны рынак нафтапрадуктаў. Так, у эфіры Беларускага дзяржаўнага тэлебачання прыводзілася інфармацыя пра тое, што аб`ёмы рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку краіны няўхільна падаюць у апошнія гады, у той час як аўтамабільны парк краіны з года ў год павялічваецца. Такая статыстыка наводзіць кантралюючае ведамства на думку, што там не ўсё чыста.

Паводле інфармацыі Зянона Ломаця, у Беларусі гандлююць нафтапрадуктамі больш як 500 суб`ектаў гаспадарання, 80% з якіх – пасярэднікі. «Як бачым, з гэтай прычыны вялізныя грошы ідуць міма бюджэту дзяржавы», – растлумачыў прычыну занепакоенасці кіраўнік камітэта.

Сярод беларускіх экспертаў, да якіх «НГ» звярнулася за каментарамі па гэтым пытанні, існуюць розныя меркаванні адносна прычын і наступстваў чарговай хвалі рэгулявання. Адны звязваюць неабходнасць змен на гэтым «самым шэрым, небяспечным і карумпаваным рынку» з апошнімі гучнымі адстаўкамі ў Беларусі.

Што тычыцца інтарэсаў расейскіх кампаній, на долю якіх, па ацэнках экспертаў, прыходзіцца 35–40% унутранага рынку нафтапрадуктаў Беларусі (астатняе «Белнафтахім»), то ім давядзецца шукаць іншую «страху», лічаць эксперты. Наўрад ці гаворка можа ісці пра тое, каб прыбраць іх з гэтага рынку. У шматлікіх расейскіх кампаній (напрыклад, у «Лукойла») у Беларусі шырокая сетка заправак, яны звязаныя з іншымі праектамі ў сферы нафтаперапрацоўкі.

Па іншых версіях, змены на рынку мясцовыя аналітыкі звязваюць з стварэннем Беларускай нафтавай кампаніі. Раней вышэйшае кіраўніцтва Беларусі заяўляла пра тое, што ўсе пытанні пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў будуць у яе кампетэнцыі. Цалкам магчыма, што вырашанае цэнтралізаваць і ўнутраны рынак, мяркуюць эксперты.

Пры гэтым, аднак, усё схіляюцца да таго, што наўрад ці пасля перадзелу сітуацыя ў гэтай сферы эканомікі зменіцца кардынальна. Беларускі рынак і без таго жорстка кантралюецца дзяржавай. Хутчэй за тўсё, проста памяняюцца фігуры.

Крыніца: «Независимая газета»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: