Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Група праваабаронцаў падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю грамадскага праваабарончага аб`яднання «Вясна». Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Лабковіч, дакументы былі пададзеныя 23 ліпеня. Згодна з законам адказ павінен быць дадзены цягам месяца.
«Я абсалютна ўпэўнены, што шанцаў на рэгістрацыю праваабарончае аб`яднанне амаль не мае, – сказаў Лабковіч. – Падачу дакументаў на рэгістрацыю «Вясны» мы разглядаем як публічную акцыю, якая пакажа, што ў Беларусі не дзейнічае права на стварэнне грамадскіх аб`яднанняў, якія ставяць сваёй мэтай праваабарончую дзейнасць», – адзначыў Лабковіч.
Ён паведаміў, што ўжо размаўляў з прадстаўніком Мінюста. Пасля гутаркі стала зразумела, адзначыў Уладзімір Лабковіч, што «палітычнае рашэнне ўжо прынятае, і цяпер засталося толькі дачакацца пісьмовага адказу Міністэрства».
Ствараемая арганізацыя з`яўляецца пераемнікам праваабарончага цэнтра «Вясна», які быў ліквідаваны Вярхоўным судом у кастрычніку 2003 года.