Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Свабодны прафсаюз нагадвае пра 400 мільёнаў еўра 11:47, 02/08/2007
Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) заклікаў урад Беларусі неадкладна выканаць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы.
"Прэферэнцыі яшчэ можна і трэба вярнуць", – перакананыя ў СПБ. Для гэтага ўраду дастаткова выканаць рэкамендацыі МАП. "Чатырыста мільёнаў еўра – гэта вялікія грошы, і яны сёння валяюцца пад нагамі ў урада. Падніміце гэтыя грошы – яны патрэбныя народу і эканоміцы. Мы вас заклікаем зрабіць гэта неадкладна!", – гаворыцца ў звароце Савета Свабоднага прафсаюза Беларускага да ўрада, апублікаваным на www.praca-by.info.
У прынятым СПБ звароце адзначаецца, што "эканамічная сітуацыя ў краіне прымусіла ўрад Лукашэнкі шукаць дадатковыя крыніцы прыбытку ў бюджэт дзяржавы". "Выхад быў знойдзены проста: сацыяльных льгот і гарантый будуць пазбаўленыя малыя, старыя, хворыя і жабракі. Будуць пазбаўленыя пенсій працаўнікі, пакінутыя працаваць на шкодных вытворчасцях пасля дасягнення па ўзросце права на датэрміновую пенсію", – гаворыцца ў дакуменце.