Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманых актывістаў вінавацяць у “дробным хуліганстве” 14:24, 02/08/2007
Трое актывістаў моладзевага руху, затрыманых мінулай начы, знаходзяцца ў дзяжурнай частцы міліцыі Ленінскага раёну Менску.
Маладыя апазыцыянэры правялі ў пастарунку ўсю ноч. І толькі сёньня раніцай на іх пачалі складаць пратаколы з фармулёўкай “дробнае хуліганства”. Вядома, што сярод затрыманых – Яна Карповіч. Прозьвішчы яшчэ двух чалавек – пакуль невядомыя, паведамляе «Радыё свабода»
Мінулай начы, паводле апазыцыйнай актывісткі Крысьціны Шацікавай, людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру, якую яна здымае ў Менску.