Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусі плаціць няма чым
13:05, 02/08/2007

“Беларусь мае надзвычайна вялікія запазычанасьці па даўгах замежным кампаніям. Таму мы лічым, у Беларусі мала грошай і сапраўды плаціць няма чым”, – кажа аналітык брытанскага дасьледчага цэнтру Global Іnsight Натальля Лешчанка.

“Пазыцыі Расеі і Беларусі і іх стасункі з Эўропай будуць залежыць ад іміджавай вайны. Ці Расея здолее пераканаць Эўразьвяз, што Беларусь дзейнічае не ў адпаведнасьці са сваімі абавязкамі, ці беларускі ўрад паспрабуе стварыць вобраз Расеі, як дзяржавы, якая пагражае сувэрэнітэту Беларусі?” – лічыць Натальля Лешчанка.

Шмат таксама будзе залежыць ад таго, што будзе рабіць Аляксандр Лукашэнка. Ён апынуўся паміж Сцылай і Харыбдай, бо калі ён будзе адбіраць расейскі газ, які ідзе транзытам у Эўропу, ён цалкам закрые магчымасьць паляпшэньня адносінаў з Эўразьвязам, на якую ён арыентаваўся, як на альтэрнатыву адносінам з Расеяй, паведаміла “Радыё Свабода” Натальля Лешчанка.

Аналітык лічыць, што ў Беларусі сапраўды няма грошай. “Наша кампанія Global Іnsight на мінулым тыдні зьнізіла сувэрэны рэйтынг Беларусі да сытуацыі магчымага дэфолту. Паводле нашай інфармацыі ў краіне сапраўды вялікія праблемы з ліквіднасьцю. Праўда, зьнешняя запазычанасьць даволі малая, таму што Беларусі няшмат даюць крэдытаў. Але Беларусь мае надзвычайна вялікія запазычанасьці па даўгах замежным кампаніям, паводле нашых падлікаў гэта 92 мільёны расейскім кампаніям і 193 мільёны даляраў па-за межамі СНД. Таму мы лічым, у Беларусі мала грошай і сапраўды плаціць няма чым”, – кажа аналітык брытанскага дасьледчага цэнтру.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: