Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кастра кінуў у турму сем`і ўцёклых баксёраў
10:52, 02/08/2007

Сваякі уцёклых з размяшчэння зборнай Кубы алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе часова заключаныя ў турму, нерухомасць і аўтамабілі, якія былі падораныя спартсменам за іх дасягненні, канфіскаваныя. Пра гэта ў інтэрв`ю East Side Boxing заявіў кіраўнік кабельнага канала Arena TV Ахмед Анер, у якога трэніруюцца ўцёклыя баксёры.

Нагадаем, што ў студзені гэтага года алімпійскія чэмпіёны Адланьер Соліс, Юрыоркіс Гамбоа і Ян Бартэлемі самавольна пакінулі трэніравальны лагер зборнай, а ў ліпені падчас Панамерыкансуіх гульняў у Бразіліі з каманды збеглі алімпійскі чэмпіён Гільерма Рыгонда і чэмпіён свету Эрысландзі Лара. Усе пяцёра ў выніку апынуліся ў Нямеччыне, дзе іх прамоўтэрам стаў Анер, паведамляе Lenta.ru.

Па яго словах, спартсмены, якія даведаліся пра меры ў дачыненні іх сем`яў, адмовіліся ад усіх каментараў, бо асцерагаюцца, што пакінутыя на Кубе сваякі могуць пацярпець яшчэ больш. Анер падкрэсліў, што паводле яго інфармацыі, кубінскія спецслужбы і асабіста Фідэль Кастра абвінаваціў Гамбоа, Бартэлемі і Соліса ў тым, што яны спрыялі пабегу Рыгонды і Лары.

"Гэта памылка. Яны самі хацелі з`ехаць, каб зарабіць грошай і забяспечыць сваім сем`ям годнае жыццё. Ніхто не павінен пераследавацца за тое, каб быць свабодным. Пераслед нашых баксёраў гаворыць пра тое, якой "прававой" дзяржавай з`яўляецца Куба. Свабода і правы чалавека павінны паважацца ва ўсім свеце", – заявіў Анер.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: