Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Банкруцтва дыктатара
11:11, 02/08/2007

Здаецца, у Менску, сталіцы Беларусі, усё яшчэ не зразумелі, што з Расеяй кароткія жарты. Але цяпер, магчыма, зразумеюць – дзве дзяржавы зноў знаходзяцца на мяжы так званай "газавай вайны". На гэтым тыдні энергетычны канцэрн "Газпром" збіраецца часткова перакрыць газавы паток, піша ў сваім артыкуле журналіст Die Tageszeitung Барбара Эртэль.

Аднак, у адрозненне ад падзей пачатку года, гаворка ідзе не пра падвышэнне цэнаў, а пра доўг у 500 млн. даляраў, які Менск не вярнуў Расеі ва ўсталяваны тэрмін. Адначасова беларускі ўрад хацеў атрымаць у Крамля крэдыт, прычым менавіта на выплату гэтага доўгу – такая вось крэатыўная постсавецкая бухгалтэрыя.

Зноў становіцца зразумела, наколькі рэжым Лукашэнкі залежыць ад Расеі. Больш як сімвалічныя цэны мінулых гадоў на энерганосьбіты былі для аўтарытарнага Лукашэнкі чымсьці накшталт гарантыі існавання. Яны дазвалялі яму трымаць у цуглі насельніцтва – пры дапамозе сацыяльных праграм, а таксама рэгулярнай выплаты зарплат і пенсій, хай нават зусім невысокіх.

Аднак у доўгатэрміновай перспектыве дадзены курс захаваць немагчыма, і момант, калі Лукашэнка апынецца прыціснутым да сценкі, ужо недалёкі. Адзіным шанцам пазбегнуць такога развіцця падзей маглі б стаць карэнныя эканамічныя рэформы – але для цяперашняга рэжыму гэтая задача праблематычная. Прыпозненая лібералізацыя Беларусі можа даць штуршок працэсам, не падкантрольным рэжыму, і дыктатуры Лукашэнкі прыйдзе канец.

Такі сцэнар цалкам і цалкам у інтарэсах Масквы. Свавольнага Лукашэнку Расея ўжо спісала з рахункаў. Расейскія ўлады могуць спакойна займаць чакальную пазіцыю, бо ўжо сёння, на думку выдання, відавочна: пытанне аб пераемніку Лукашэнкі таксама будзе вырашацца ў Маскве.

Пераклад: Inopressa.ru


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: