Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея хоча падпарадкаваць Беларусь эканамічна? 17:26, 02/08/2007
Беларуска-расейскія газавыя праблемы насамрэч выкліканыя жаданнем расейскіх алігархаў "прыватызаваць" Беларусь, заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра "Экоом" Сяргей Мусіенка, каментуючы выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расея "хацела б прыватызаваць" усю Беларусь.
На яго думку, такія імкненні выяўляюцца ў жаданні "стварыць адмысловыя эканамічныя ўмовы, пры якіх за энергарэсурсы, якія пастаўляюцца, можна завалодваць нерухомасцю, цікавымі фінансавымі актывамі, прадпрыемствамі", перадае словы эксперта "Интерфакс".
Сяргей Мусіенка адзначыў, што ў Беларусі "ёсць цікавыя актывы, такія як Беларуськалій, БелАЗ, Беларускі металургічны завод і шматлікія іншыя". "Гэтага хопіць для таго, каб у Расеі з`явілася 10–15 новых алігархаў", – сказаў Сяргей Мусіенка.